Logo Polskiego Radia
Print

Польская чыгунка праводзіць шырокамаштабную прома-акцыю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.11.2015 11:37
Перад зімовымі сьвятамі пасажыры могуць купіць 100 тыс. білетаў па вельмі нізкіх цэнах.
Business compartment, Express InterCity Business compartment, Express InterCity Dariusz Sieczkowski/flickr.com

Польская пасажырская чыгуначная кампанія PKP Intercity, якая ўваходзіць у склад дзяржаўнага чыгуначнага гіганта PKP, перад каляднымі й навагоднімі сьвятамі пачала шырокамаштабную акцыю пад назвай Super Promo. Скідкамі ахоплены выключна цягнікі найвышэйшых катэгорый: Express InterCity Premium і Express InterCity.

На зімовы сьвяты фірма падрыхтавала 100 тыс. білетаў па цане ад 49 злотых (гэта прыкладна 12 эўра). У Польшчы такая цана чыгуначнага білета сапраўды зьяўляецца вельмі нізкай, бо нармальны кошт білета ў цягніку згаданых катэгорый складае нават у тры разы больш (150 злотых). У сваю чаргу студэнты змогуць паехаць яшчэ за меншую суму, бо на чыгунцы для іх дзейнічае скідка ў памеры 50% ад цаны білета.

Прома-акцыяй ахопленыя білеты ў вагонах як 2-га, так і 1-га клясаў. Білеты ўжо даступныя ў продажы. Акцыя працягнецца да моманту заканчэньня пула прома-білетаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт