Logo Polskiego Radia
Print

„KGHM” скарачае здабычу медзі на шахце ў Чылі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.11.2015 15:39
Прычыны, між іншым, у падзеньні цаны на гэты мэтал.
pixabay.com

Сёлета вытворчасьць медзі й малібдэна на шахце „KGHM” у Чылі будзе меншая, чым плянавалася. Пра гэта сьведчыць найноўшы прагноз польскага канцэрну па здабычы й пераапрацоўцы мэталаў.

Раней меркавалася, што сёлетняя здабыча медзі складзе 100 тысяч тон. Цяпер гаворка ідзе пра 90 тысяч. У выпадку малібдэна пачатковыя прагнозу паказвалі на 25-30 тысяч фунтаў, а цяперашнія – на 20 тысяч фунтаў. Прагнозы на наступны год не зьмяніліся.

Старшыня канцэрну „KGHM” Гэрбэрт Вірт паведаміў, што на шахце ў Сьера-Горда ўведзена праграма жорсткай ашчаднасьці.

Гербэрт Вірт: Па-першае, гэта паляпшэньне вытворчай здольнасьці. Па-другое, гэта пытаньне коштаў працы. Калі гаворка ідзе пра шахту Сьера-Горда, то апошнім часам мы скарацілі працаўладкаваньне на амаль 100 чалавек. Гэта дазволіць зьменшыць кошты. Па-трэцяе, мы бачым некаторыя магчымасьці ў пераглядзе дамоваў пра сэрвіс ці пастаўкі.

Мацей Коньскі галоўны дырэктар Цэнтра стратэгічных аналізаў і рэсурснай базы „KGHM” сказаў, што здабыча ў Сьера-Горда будзе павялічвацца.

Мацей Коньскі: Пляны на будучы год – гэта кала 120 тысяч тон медзі й 50 мільёнаў фунтаў малібдэна.

На думку экспэртаў, на вынікі „KGHM” уплывае, сярод іншага, цана медзі, якая цяпер сама нізкая зь сярэдзіны 2009 гадоў. Тона медзі каштуе каля 4 тысяч 800 даляраў.

Шахта „KGHM” у Сьера-Горда ў Чылі – гэта найбуйнейшая польская інвэстыцыя за мяжой.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт