Logo Polskiego Radia
Print

GUS: цэны ў Польшчы падаюць

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.11.2015 15:33
У кастрычніку яны былі на 0,7% ніжэйшыя, чым годам раней.
pixabay.com

Цэны ў Польшчы працягваюць падаць. Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне(GUS) абвясьціла, што ў кастрычніку яны былі на 0,7% ніжэйшыя, чым год раней. Менавіта таму GUS пераглядае свае ацэнкі з пачатку месяца.

Эканамісты зьвяртаюць увагу, што ў першы раз ад вясны мінулага году падаражэлі прадукты харчаваньня. У сваю чаргу патаньнеў праезд транспартам, а таксама паліва.

Найбольш вырасьлі цэны на агародніну (на 5,7%), цукар (на 1,6%) і шакаляд (на 1%).

Эканаміст банку „PKO BP” Пётр Буяк нагадвае, што раней GUS прагназаваў падзеньне цэнаў на 0,8% у гадавым вымярэньні.

Пётр Буяк: Мы павінны прызвычаіцца да таго, што канчатковыя дадзеныя адносна інфляцыі могуць крыху адрозьнівацца ад частковых дадзеных, якія падаюцца неўзабаве пасьля заканчэньня месяца. У будучыні напэўна гэткія неспадзяванкі таксама будуць здарацца.

Пётр Буяк лічыць, што цягам бліжэйшых месяцаў цэны пачнуць расьці.

Пётр Буяк: У сьнежні, а найпазьней у студзені, інфляцыя складзе больш за 0%. Гэты выразны рост цягам бліжэйшых месяцаў павінен стаць аргумэнтам супраць непрадуманага паніжэньня працэнтных ставак у Нацбанку, чаго дарэчы ў будучым годзе чакае большасьць удзельнікаў фінансавага рынку.

- нагадвае эканаміст банку „PKO BP” Пётр Буяк.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт