Logo Polskiego Radia
Print

Ашчаднасьці палякаў найменшыя ў Эўропе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.11.2015 11:33
Польшча належыць да групы краін, жыхары якой маюць найніжэйшыя фінансавыя рэсурсы.
flickr.com

Dziennik Gazeta Prawna: Па ўзроўню ашчаднасьцяў палякаў апярэджваюць ня толькі багатыя эўрапейскія краіны, але й дзяржавы цэнтральна-ўсходняга рэгіёну.

Статыстыка сьведчыць пра рост ашчаднасьцяў сярод палякаў. Але калі іх параўнаць зь іншымі эўрапейскімі краінамі, то Польшча знаходзіцца амаль на канцы сьпісу. Як вынікае з эўрапейскай статыстыкі, у Галяндыі ашчаднасьці жыхароў у тры разы перавышаюць ВУП краіны. У Францыі й Партугаліі – гэта двайны ВУП. У Польшчы ўсе ашчаднасьці палякаў складаюць толькі 98% ВУП.

Ня лепш сытуацыя выглядае, калі ашчаднасьці падзяліць на статыстычнага жыхара. У Польшчы напрыканцы мінулага году на аднаго паляка ў сярэднім прыпадала 10 тысяч эўра. Статыстычны датчанін меў у 14 разоў больш, галяндзец – у 13.

Розьніцу можна тлумачыць тым, што ў краінах Заходняй Эўропы на гэты вынік працавала шмат пакаленьняў. У Польшчы рынкавая эканоміка функцыянуе крыху больш за чвэрць стагодзьдзя. Усё ж аказваецца, што Польшча прайграе таксама з краінамі свайго рэгіёну, якія таксама праходзілі рынкавую трансфармацыю. Сярод посткамуністычных краін лідарам зьяўляецца Балгарыя. Польшчы апярэджвае толькі Летуву, Славакію й Румынію.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт