Польшча напрыканцы ў спісе ЭЗ па сямейнай палітыцы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.11.2015 17:33
PwC: чым больш ільготаў для сем’яў, тым больш у іх дзяцей.
flickr.com
Большасьць краінаў Эўразьвязу прызначае на сямейную палітыку больш сродкаў, чым Польшча. Перш за ўсё гаворка ідзе пра падатковыя ільготы на дзяцей і сямейную дапамогу.
Паводле дакладу кансалтынгавай кампаніі „PricewaterhouseCoopers” (PwC), эўразьвязаўскі сярэдні паказьнік па гэтых выдатках складае амаль 10 тысяч злотых у год.
„У Польшчы гэтая сума ў сярэднім складае 2 тысячы 224 злотыя. Такім чынам краіна займае 24-е месца сярод 28 краін Эўразьвязу”, - кажа Яанна Наркевіч-Тарлоўска з „PwC”.
На думку аўтараў дасьледаваньня, большыя выдаткі на сямейную палітыку, як правіла, уплываюць на колькасьць дзяцей у сям’і, але не заўсёды. Такім выключэньнем зьяўляецца, напрыклад, Нямеччына.
аз