„LOTOS” інвэстуе ў чарговае радовішча ў Нарвэгіі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        03.11.2015 13:14
                    
                                 
                
                
                    Уступны кошт інвэстыцыі складае 160 млн. даляраў.  
                
                
                    
                        
www.sxc.hu
                     
                
                
                
               
                
                          Група „LOTOS”, праз сваю даччыную кампанію, пераймае наступныя газавыя радовішчы ў Нарвэгіі. У канцы мінулага тыдня па гэтай справе было падпісанае адпаведнае пагадненьне.
Уступны кошт інвэстыцыі складае 160 млн. даляраў. Чакаецца, што зьдзелка будзе завершана ў сьнежні бягучага году. Цяпер кампанія „LOTOS” чакае адпаведных дазволаў з боку нарвэскай адміністрацыі.
Пакет акцый, які пераняла кампанія „LOTOS Norge”, уключае ў сябе акцыі газавага радовішча Слейпнэр. Апрача палякаў, акцыі радовішча купілі кампаніі „Total” і „Exxon Mobil”.
Паводле кіраўніцтва кампаніі „LOTOS”, новая пакупка ўпісваецца ў  палітыку павелічэньня энэргетычнай бясьпекі Польшчы.
аз