Танныя вяндліны не падабаюцца палякам
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
27.10.2015 16:02
Кліенты гатовыя заплаціць больш за каўбасы й шынкі добрай якасьці.
www.sudawia.pl
Аднак гэта й так не спыніць зьмяншэньня рынку, адзначаюць спэцыялісты. У бліжэйшыя гады попыт на вяндліны зьменшыцца на 2-3 працэнты за год, - кажа Януш Родзевіч, старшыня Таварыства мясьнікоў РП. Гэта азначае, што немагчыма спыніць спад спажываньня вяндлін, які назіраецца ў Польшчы з 2008 года.
У мінулым годзе на сярэднестатыстычнага паляка прыходзілася 24 кіляграмы вяндлін, - паведамляе Галоўнае ўпраўленьне статыстыкі. Гэта амаль на 1 працэнт менш, чым у 2013 годзе й на 15% менш чым у 2008 годзе.
Мясьнік Януш Родзевіч тлумачыць, што папулярнасьць губляюць найбольш танныя вяндліны. Кліенты выбіраюць высокаякасныя вырабы. „Палякі ўсё часьцей выбіраюць мясныя вырабы, у якіх не прымяняюцца фасфаты, глютамат натрыю, глютэн”, - зазначае мясьнік Кшыштаф Каня.
Спажываньне вяндлін зьмяншаецца й таму, што палякі не купляюць на запас, а кожны дзень па некалькі сьвежых пластоў, - адзначаюць прадаўцы.
яс