Выбары ў Польшчы: яўка выбаршчыкаў - 38,97 працэнта
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
25.10.2015 19:41
Найбольшая яўка назіраецца ў Варшаве – 50,79%, найменшая – у сілескім горадзе Сасновец (38,43%).
PAP/Adam Warżawa
На 17.00 гадзіну польскага часу (19.00 беларускага) яўка выбаршчыкаў склала 38,97%, паведаміла Цэнтральная выбарчая камісія Польшчы. Паводле ЦВК, яўка на цяперашніх парлямэнцкіх выбарах большая чым чатыры гады таму. Сур’ёзных парушэньняў падчас галасаваньня не назіраецца, не беручы пад увагу дробных інцыдэнтаў.
Найбольшая яўка назіраецца ў Варшаве – 50,79%, найменшая – у сілескім горадзе Сасновец (38,43%).
Нагадаем, у Польшчы праходзяць парлямэнцкія выбары. Палякі выбіраюць дэпутатаў Сэйму (ніжэйшая палата парлямэнту) і чальцоў Сэнату (вышэйшая палата). Выбарчы ўчасткі для галасаваньня адкрытыя з 7-й да 21-й гадзіны паводле мясцовага часу (з 9-й да 23-й паводле беларускага).
вс