Адкрытыя аўтаматычныя пункты платы на аўтастрадзе А4
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
22.10.2015 17:11
Гэта сур’ёзнае спрашчэньне для кіроўцаў на трасе Катавіцэ-Кракаў.
Photo: Wikimedia Commons
Інвэстар і адміністратар аўтастрады А4 кампанія «Stalexport Autostrada Małopolska» запусьціла аўтаматычныя пункты зьбіраньня платы на трасе А4 у мясцовасьцях Мысловіцэ й Баліцэ. Такім чынам за праезд па аўтастрадзе можна разьлічыцца не праз касіра, а з дапамогай крэдытак, паліўных ды фірменных картак.
Аўтаматычныя паласы ў Мысловіцэ й Баліцэ дзейнічаюць у абодвух кірунках – адзін у бок Катавіцэ, другі – у бок Кракава. На аўтаматычных пунктах няма магчымасьці плаціць наяўнымі, а «плястыкавымі» грашыма.
Для таго, каб заплаціць, трэба затрымацца пры аўтамаце аплаты, які падае суму для заплаты. Гэтая сума адпавядае стаўцы за праезд для дадзенай катэгорыі аўтамабіля, які сыстэма ідэнтыфікуе самастойна. Потым трэба ўставіць картку, набраць ПІН-код ды забраць надрукаваны аўтаматам чэк, і толькі пасьля гэтага шлягбаўм будзе падняты.
яс