Польскія яблыкі не сумуюць па расейскім рынку
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
18.10.2015 12:23
Расьце роля новых партнэраў, галоўным чынам з Азіі. У гэтым месяцы першая партыя яблыкаў паехала ў Віетнам.
www.flickr.com
Польскім яблыкам не прыходзіцца сумаваць па расейскім рынку. Пасьля ўвядзеньня год таму расейскага эмбарга вырасла зацікаўленьне польскімі фруктамі ў іншых краінах. Трэба нагадаць, што ў польскай дзяржаве вырошчваецца найбольш яблыкаў з усіх краін ЭЗ, а палова ідзе на экспарт.
Расьце роля новых партнэраў, галоўным чынам з Азіі. У гэтым месяцы першая партыя яблыкаў паехала ў Віетнам. Азіяцкі рынак можа стаць магутным партнэрам для польскіх садоўнікаў. Праўда, яны павінны старацца высылаць туды іншую садавіну, чым на польскі рынак – у Азіі любяць яблыкі вялікія і аднаколерныя. За такія фрукты спажыўцы гатовыя заплаціць больш, чым у іншых краінах.
Польшча вырасьціць у гэтым годзе каля 3 мільён тонаў яблык. Ураджай сёлета крыху горшы, чым летась у выніку засухі.