Польскі футбаліст трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.10.2015 11:38
Падчас аднаго матча ён забіў у вароты суперніка 5 галоў за 9 хвілін.
foto: wikipedia
Польскі футбаліст Робэрт Левандоўскі трапіць у «Кнігу рэкордаў Гінэса», паведамляе на сваім сайце нямецкае выданьне Bild.
Як інфармуюць нашы калегі з Расейскай службы Польскага радыё, 27-гадовы паляк, які грае ў Bayern München, стане рэкардсмэнам дзякуючы толькі аднаму матчу, калі ён забіў у вароты суперніка 5 галоў за 9 хвілін. Тады Левандоўскі выйшаў на поле пасьля перапынку й 5 раз запар абыграў брамніка суперніка – паміж 51-й і 59-й хвілінамі матчу.
Рэкорд Левандоўскі будзе ўнесены ў наступныя выданьні кнігі. Левандоўскі зьяўляецца рэкардсмэнам у 4 катэгорыях: тры галы, чатыры галы і пяць галоў за рэкордна кароткі час, а таксама адзіныя ў гісторыі пяць галоў, забітыя запасным гульцом.
Нагадаем, што дзякуючы галу, які забіў Левандоўскі ў адборачным матчы з Ірляндыяй 11 кастрычніка, польская зборная выйшла ў Чэмпіянат Эўропы па футболе 2016 года. Акрамя таго, папярэдні адборачны матч з Шатляндыяй Польшча згуляла ўнічыю дзякуючы галу Левандоўскі, які быў забіты на апошніх хвілінах сустрэчы.
27-гадовы Роберт Левандоўскі гуляе на пазыцыі нападаючага ў Bayern München, а таксама зьяўляецца капітанам зборнай Польшчы. У 2010-2014 гадах выступаў у камандзе Borussia Dortmund.
вс