Logo Polskiego Radia
Print

Пачаўся рамонт алтара ў Марыяцкай базыліцы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.10.2015 16:25
Рамонт будзе каштаваць больш за 13 млн. злотых.
wikipedia.org

Пачаўся доўгатэрміновы рамонт знакамітага алтара аўтарства Віта Ствоша ў Марыяцкай базыліцы ў Кракаве. Працу на рэстаўрацыі скульптураў выдатнага нямецкага гатычнага скульптара будуць праводзіць майстры з Акадэміяў мастацтва з Кракава й Варшавы.

Рамонт усяго алтара будзе доўжыцца, як мінімум, да 2020 году.

„Неабходныя комплексныя работы. Забесьпячэньне драўніны, узмацненьне канструкцыі скульптураў і аднаўленьне першапачатковай паліхроміі. У працы будуць удзельнічаць ня толькі рэстаўратары, але таксама цесьляр і сьлесар”, - кажа прафэсар Ірэнэўш Плуска з Акадэміі мастацтваў у Кракаве.

У апошні раз алтар Віта Ствоша рамантавалі паўстагодзьдзя таму. Цяперашні рамонт будзе каштаваць больш за 13 млн. злотых.

Кракаўская парафія спадзяецца, што праца будзе фінансаваная зь некалькіх крыніц, у тым ліку зь дзяржаўнага бюджэту.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт