Logo Polskiego Radia
Print

Схэтына: Вынік выбараў нічога ня зьменіць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.10.2015 09:57
Паводле польскага міністра, Лукашэнка будзе змагацца за адмену санкцый. І мае на гэта шанец.
Министр иностранных дел Польши Гжегож СхетынаМинистр иностранных дел Польши Гжегож Схетына

“На сёньняшні момант гэта нічога не мяняе, але паглядзім, як гэта будзе выглядаць у бліжэйшыя дні”, - так міністар замежных спраў Польшчы пракамэнтаваў перамогу Аляксандра Лукашэнкі для TVP INFO.

Паводле Схэтыны, Аляксандар Лукашэнка падчас новага, пятага тэрміну паўнамоцтваў будзе старацца весьці палітыку супрацы як з Расеяй, так і ЭЗ. “Ён будзе вельмі актыўна змагацца за тое, каб адмяніць санкцыі, і мае на гэта шанец”, - сказаў Гжэгаж Схэтына.

Ён адзначыў, што Лукашэнка будзе імкнуцца паказаць дэмакратызацыю, стабільную ўнутраную сытуацыю, гандлёвую й эканамічную адкрытасьць, паколькі баіцца перавагі Расеі. “Ён ведае, што павінен мець другую нагу, павінен мець на кім абаперціся, каб ня быць у ста працэнтах залежным ад Расеі”, - адзначыў кіраўнік польскага МЗС.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт