Польшча згуляе на EURO 2016
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        12.10.2015 10:00
                    
                                 
                
                
                    Зборная Польшчы пад кіраўніцтвам Адама Навалкі перамагла ўчора вечарам Ірляндыю 2:1.
                
                
                    
                        
PAP/Bartłomiej Zborowski
                     
                
                
                
               
                
                         Зборная Польшчы пад кіраўніцтвам Адама Навалкі перамагла ўчора вечарам Ірляндыю 2:1 і запэўніла сабе ўдзел на Чэмпіянаце Эўропы 2016. Пераможны гол забіў Робэрт Левандоўкі, які пацьвердзіў сваю фантастычную форму з апошніх тыдняў.
Нядзеля 11 кастрычніка ўвойдзе ў гісторыю польскага футболу. Польскія футбалісты выбілі сабе ўдзел у EURO 2016. Ірляндцы стварылі бела-чырвоным складаныя ўмовы, аднак палякі сыходзілі з поля Нацыянальнага стадыёна ў Варшаве пераможцамі.
Перад матчам трэнэр павінен быў вырашыць, як залатаць дзіркі ў камандзе пасьля таго, як у выніку траўмаў з гульні выбылі Аркадыюш Мілік, Мацей Рыбус і Томаш Ядловец.
Галы забілі футбалісты, якія не без прычыны лічацца лідарамі каманды. Гжэгаж Крыховяк і Робэрт Левандоўскі забілі па голу.
Польскія заўзятары нарэшце дачакаліся зборнай вышэйшага клясу. Героем матчу зь Ірляндыяй зьяўляецца цэлая каманда, у якой бачна добрая атмасфэра й прагрэс з кожным матчам.
2 сьнежня ў Парыжы пройдзе лёсаваньне груп будучага Чэмпіянату Эўропы па футболе, які будзе праходзіць у Францыі.
ав