Logo Polskiego Radia
Print

У палякаў амаль найменш зьберажэньняў у ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.10.2015 15:05
У ЭЗ менш чым палякі ашчадзілі толькі славакі й румынцы.
Foto: Flickr.com/CC BY-ND 2.0

У рэйтынгу фінансавых актываў, падрыхтаваным страхавым таварыствам „Allianz”, Польшча апынулася на 39-й пазыцыі сярод усіх 53 клясыфікаваных краінаў.

У 2014 годзе на кожнага жыхара Польшчы выпадала па 9,9 тыс. эўра актываў у выглядзе дэпазытаў, каштоўных папераў і пэнсійных фондаў, паведамляе „Allianz” у сваім дакладзе. А пасьля выліку доўгу чыстыя фінансавыя зьберажэньні палякаў скараціліся да 6,2 тысяч эўра.

Гэта азначае, што сярэднія чыстыя актывы палякаў былі амаль на палову меншыя, чым памер сярэдніх актываў грэкаў (11,6 тыс. эўра) і чэхаў (11,2 тыс. эўра), на амаль 1/3, чым памер сярэдніх актываў вугорцаў (9,2 тыс. эўра) і латышоў (8,6 тыс. эўра) і ажно 25 разоў меншыя, чым самых багатых швайцарцаў (157,4 тыс. эўра)

Большымі, чым паляк, зьберажэньнямі можа пахваліцца сярэднестатыстычны кітаец (7,9 тыс. эўра), балгар (6,5 тыс. эўра) і малайзіец (8,4 тыс. эўра). Сярод насельніцтва ЭЗ менш чым палякі зьбераглі толькі славакі (5,2 тыс. эўра) і румынцы (4,2 тыс. эўра).

На жаль, па гэтым пытаньні палякі не скарачаюць дыстанцыі ў дачыненьні да сусьветных лідараў. У мінулым годзе іхныя актывы павялічыліся на 4,5%, падчас калі ў сьвеце гэты рост склаў 7,1%.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт