Польшча хоча вярнуцца на рынак Ірану
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.09.2015 14:24
Падчас візыту ў Тэгеран, віцэ-прэм’ер падпісаў пагадненьне аб супрацы паміж краінамі.
flickr.com
Польшча зацікаўлена вяртаньнем на іранскі рынак. Так віцэ-прэм'ер Януш Пехаціньскі падсумаваў свой трохдзённы візыт у Тэгеран, дзе ён пабываў з групай польскіх прадпрымальнікаў.
Польская прапанова вельмі цікавая. Апрача прадуктаў харчаваньня, палякі маглі б прадаваць у Іран касмэтыку й лекі, а таксама супрацоўнічаць з Іранам у галіне пошуку й здабычы сыравінаў.
Януш Пяхаціньскі: Праект, які карыстаецца ў Тэгеране вялікай зацікаўленасьцю, гэта продаж у Іран аўтабаміляў хуткай дапамогі з польскім абсталяваньнем. Дарэчы гаворка ідзе ня толькі пра аўтамабілі хуткай дапамогі, але таксама польскія верталёты хуткай дапамогі, якія здаўна карыстаюцца тут вялікай зацікаўленасьцю. Новая прапанова - гэта польскія пажарныя аўтамабілі на базе аўтамабільнага шасі сусьветнавядомых марак.
У Іране польскі віцэ-прэм'ер сустрэўся зь міністрамі фінансаў, аховы здароўя, прамысловасьці й фінансаў, а таксама ўдзельнічаў у Польска-іранскім бізнэс-форуме.
У Тэгеране было падпісанае таксама пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж Польшчай і Іранам.
аз