Цэлая Польшча чытае сёньня «Ляльку» Баляслава Пруса
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
05.09.2015 10:39
Сёньня ў Польшчы дзень нацыянальнага агульнапольскага чытаньня.
Творам гэтага дня абрана «Лялька» Баляслава Пруса. Выбітны твор Пруса будуць чытаць па ўсёй краіне – ад Балтыкі па Татры.
Галоўныя ўрачыстасьці пройдуць у варшаўскім Саскім садзе (Ogrod Saski). Урачыстасьці распачне прэзыдэнт Анджэй Дуда з жонкаю Агатай. Традыцыйна каля азярца стаіць сцэна, на якой аўтары будуць чытаць фрагмэнты «Лялькі». Маратон пачнецца а 11 гадзіне й будзе трываць ажно 10 гадзін.
ав