35 гадоў таму ў Польшчы падпісана знакавае пагадненьне 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        30.08.2015 17:12
                    
                                 
                
                
                    Сёньня ў Польшчы адзначалася 35-я гадавіна падпісаньня Шчэцінскага пагадненьня. 
                
                
                    
                        
Das Logo der Freiheitsbewegung SolidarnośćBild: www.flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Сёньня ў Польшчы адзначалася 35-я гадавіна падпісаньня Шчэцінскага пагадненьня. Яно было адным з трох, якія завяршылі ў 1980 годзе масавыя страйкі.
Прэм’ер-міністар Польшчы Эва Копач, старшыні Сэйма й Сэнату ды іншыя палітыкі кіруючай партыі «Грамадзянская плятформа» не былі запрошаныя на афіцыйныя мерапрыемствы з нагоды юбілею. Яны ўшанавалі гадавіну гістарычнай падзеі, усклаўшы кветкі да будынка Шчэцінскай суднаверфі, за дзьве гадзіны да пачатку афіцыйных мерапрыемстваў.
Афіцыйныя ўрачыстасьці з набажэнствам прайшлі ў Шчэціне пры ўдзеле прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды, кіраўніцтва й прадстаўнікоў прафсаюза «Салідарнасьць» ды палітыкаў апазыцыйнай партыі «Права й справядлівасьць». Такім чынам чарговы раз праявіліся сур’ёзныя трэньні паміж партыямі «Грамадзянская плятформа» ды «Права й справядлівасьць».
30 жніўня 1980 года на Шчэцінскай суднаверфі ўлады ПНР падпісалі пагадненьне з прадстаўнікамі прадпрыемстваў рэгіёну, ахопленых страйкам. Большасьць патрабаваньняў мелі сацыяльна-эканамічны характар, і яны, дарэчы, актуальныя па сёньняшні дзень.
вс