У горадзе Радам завяршаецца міжнароднае авіяшоў
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
23.08.2015 14:45
Арганізатары штогадовых авіяпаказаў і сёлета падрыхтавалі для гледачоў выдатную забаву.
Photo: Facebook/Air Show Radom
Арганізатары штогадовых авіяпаказаў і сёлета падрыхтавалі для гледачоў выдатную забаву. Падчас шоў была магчымасьць убачыць як старыя, гэтак і сучасныя самалёты, а таксама майстэрства лепшых польскіх пілётаў.
У паказах узялі ўдзел амаль 250 самалётаў, планёраў, верталётаў і парапланаў з польскімі і замежнымі ўдзельнікамі за стырном. Сярод арганізатараў шоў - Галоўнакамандаваньне ўзброеных сіл Польшчы, гарадзкія лады Радаму і польскі аэраклюб.
эб