Logo Polskiego Radia
Print

Узьнікне агульнапольская база кнігарняў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.08.2015 09:00
Ініцыятары занепакоеныя зьнікненьнем малых кнігарняў.
flickr.com

Кнігарні – гэта важнае месца сустрэч зь літаратурай – пра гэта мае нагадаць супольны праект Інстытуту кнігі й Польскай кніжнай палаты. Дзякуючы іх ініцыятыве ўзьнікне агульнапольская база кнігарняў – агульнадаступны, бясплатны партал, які інфармуе пра лякалізацыю, профілі й дзейнасьць кнігарняў у цэлай краіне.

«Збор дадзеных дазволіць праводзіць сыстэматычныя дасьледаваньні рынку. Мы занепакоеныя зьнікненьнем малых кнігарняў», – кажа намесьнік дырэктара Інстытуту кнігі Эльжбета Каліноўска. Праграма мае дапамагчы спыніць гэтую некарысную тэндэнцыю. «Кнігарні зьяўляюцца важнымі ўстановамі культуры, асабліва ў маладых мясцовасьцях і іх прысутнасьць там неабходная», – дадае Эльжбета Каліноўска.

Адным з аспэктаў падтрымкі кнігарства ў Польшчы зьяўляецца спроба вызначэньня, як выглядае рынак. Дапамагчы ў гэтым павінна стварэньне базы кнігарняў. «Сёньня невядома, колькі іх ёсьць і ў якім яны стане», – тлумачыць Пётр Дабралэнцкі з Польскай кніжнай палаты.

У Польшчы ёсьць кнігарні, якія прапануюць ня толькі продаж кніг. Гэта клюба-кавярні, кнігарні з месцам забавы для дзяцей, антыкварыяты, артыстычныя кнігарні, моўныя й гэтак далей.

Агульнапольская база кнігарняў павінна быць створана на пачатку будучага году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт