Logo Polskiego Radia
Print

Польскі рэжысёр Анджэй Жулаўскі перамог на фэстывалі ў Швэйцарыі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 16.08.2015 14:38
На кінафэстывалі ў Лакарна ён прадставіў «экзыстэнцыяльны трылер» пад назвай «Космас».
flikr.com

Польскі рэжысёр Анджэй Жулаўскі стаў адным з ляўрэатаў 68-га кінафэстывалю ў швэйцарскім Лакарна. Жулаўскі атрымаў прыз за экранізацыю аповесьці славуага польскага пісьменьніка Вітальда Гамбровіча «Космас». Шмат крытыкаў назвала фільм Жулаўскага шэдэўрам.

Варта зазначыць, што «Космас» – гэта першая праца польскага рэжысёра пасьля перарыву, які доўжыўся 15 гадоў. Крытыкі акрэсьлілі стужку Жулаўскага як «экзыстэнцыяльны трылер», фільм «вялікі, глыбокі й забаўны». Галоўны герой кінастужкі трапляе ў партугальскі пансіянат пад назвай «Космас». Там ён праходзіць праз цэлы шэраг экзыстэнцыяльных сытуацыяў, адчувае сэксуальнае прыцягненьне, агіду, бачыць сьмерць.

Фота:
Фота: cosmos-lefilm.com

Галоўную ўзнагароду фэстывалю – залатога леапарда – атрымала гісторыя каханьня аўтарства паўднёвакарэйскага рэжысёра Хонга Сангу пад назвай (Right Now, Wrong Then).

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт