У праваслаўных пачаўся самы кароткі пост
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.08.2015 15:37
Спасаўка — адзіны пост, прысьвечаны Багародзіцы.
flickr.com
Сёньня пачаўся самы кароткі пост. Спасаўка доўжыцца ўсяго два тыдні: яна пачынаецца сёньня, на Мядовы Спас, калі ў царкве асьвячаюць мёд, і скончыцца на Спленьне, 28 жніўня.
Спасаўка, або Ўсьспенскі пост, не такая строгая, як Вялікі Пост, але больш строгая, чым Пятроўка й Піліпаўка. У панядзелак, сераду й пятніцу царкоўны статут прадпісвае «ядзеньне сухама», у аўторак і чацьвер — вараную страву, але без закрасы.
Забараняюцца масла, мяса й рыба. Рыба дазваляецца толькі на Спаса, 19 жніўня. Алей дазволены ў суботы, нядзелі й сьвяты.
Спасаўка — адзіны пост, прысьвечаны Багародзіцы. Паводле царкоўнай легенды, яна пасьцілася перад сьмерцю.
nn.by/аз