Многія 11-гадовыя падлеткі п'юць алькаголь
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
02.08.2015 14:38
Большасьць 11-гадовых падлеткаў прызнаецца, што хаця б раз у жыцьці былі п'янымі.
Многія падлеткі рэгулярна п’юць алькаголь. Кожны шосты малады чалавек кантакт са сьпіртным меў да 11 году жыцьця, большасьць 11-гадовых падлеткаў прызнаецца, што хаця б раз у жыцьці былі п'янымі. Сёньня пра гэта разважаюць у польскіх касьцёлах, дзe на службах чытаюць спэцыяльны ліст.
Дзеці часьцей за ўсё п’юць, каб пазнаць нешта новае. У Польшчы існуе ціхі грамадзкі дазвол на частаваньне моладзі сьпіртным. Нягледзячы на забарону продажу алькаголю непаўнагадовым, падлеткі без праблем набываюць сьпіртное. На думку спэцыялістаў, неабходна абмежаваць доступ да алькаголю і ўвесьці забарону рэклямы піва.
Жнівень у польскім каталіцкім касьцёле лічыцца месяцам цьвярозасьці. У гэты час вернікаў заклікаюць адмовіцца ад сьпіртнога.
нг