Варшавa заяўляе аб стварэньні расейскамоўнага каналу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        20.07.2015 15:49
                    
                                 
                
                
                    Ініцыятарамі выступаюць Галяндыя і Польшча, заявіў міністар замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схэтына. 
                
                
                    
                        
Grzegorz SchetynaPAP/EPA/NICOLAS BOUVY
                     
                
                
                
               
                
                         
Ініцыятарамі стварэньня расейскамоўнага тэлеканалу выступаюць Галяндыя і Польшча, заявіў міністар замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схэтына.
Польшча плянуе правесьці 10 верасьня ў Варшаве канфэрэнцыю міжнародных донараў па стварэньні расейскамоўнага тэлеканалу ў Эўропе, заявіў у панядзелак міністар замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схэтына падчас знаходжаньня ў Брусэлі. 
Новы канал будзе скіраваны на гледачоў ў Расеі і расейскамоўных меншасьцяў у краінах Усходняй Эўропы. 
Як падкрэсьліў Гжэгаж Схэтына, гэта будзе цалкам новы праект.  
"У ім ня будзе мовы прапаганды, агрэсіі, ён будзе несьці праўдзівую, дакладную інфармацыю", - сказаў міністар. Ён дадаў, што новы праект 
будзе дапаўненьнем для ўжо існуючых СМІ Ўсходняй Эўропы. 
Паводле словаў міністра, запуск расейскамоўнага тэлеканалу, які з Польшчы будзе падаваць эўрапейскі пункт гледжаньня, магчымы ў 2016 годзе.