Польскія ўлады бяруцца за электронныя цыгарэты
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.07.2015 17:40
Мінздароўя падрыхтавала праект распараджэньня, якое значна абмяжоўвае карыстаньне электроннымі цыгарэтамі.
foto: wikipedia
Газэта «Rzeczpospolita» паведамляе пра тое, што польскія ўлады бяруцца за электронныя цыгарэты. Нягледзячы на тое, што польскі рынак электронных цыгарэтаў і аксэсуараў адзін з буйнейшых у Эўропе, ён амаль што не рэгулюецца дзяржавай. Міністэрства аховы здароўя Польшчы падрыхтавала праект распараджэньня, якое значна абмяжоўвае карыстаньне электроннымі цыгарэтамі. І так, іх курэньне будзе забарона ў тых месцах, дзе нельга курыць тытунёвыя цыгарэты. Гэта, напрыклад, шпіталі, дзіцячыя пляцоўкі, прыпынкі грамадзкага транспарту й г.д. На працы электронныя цыгарэты можна будзе курыць толькі ў курылках. Плянуецца ўвесьці забарону на пакупку электронных цыгарэт і аксэсуараў для непаўнагадовых, паведамляе «Rzeczpospolita».
вс