Польскае МЗС узнагародзіла дачку Барыса Нямцова
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        17.07.2015 11:16
                    
                                 
                
                
                    Жана Нямцова атрымае ад польскага ведамства мільён эўра.
                
                
                    
                        
Zdjęcie ilustracyjne  fb.com
                     
                
                
                
               
                
                         Жана Нямцова стала ляўрэатам сёлетняй Узнагароды салідарнасьці імя Леха Валэнсы. Пра прызнаньне ўзнагароды дачцэ забітага Барыса Нямцова паведаміў міністар замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схэтына.
Узнагарода  салідарнасьці прызнаецца зь мінулага году міністрам замежных спраў за  выбітную дзейнасьць на карысьць папулярызацыі й абароны дэмакратыі ды  грамадзянскіх свабод.
Яе першым ляўрэатам стаў Мустафа Джамілеў, украінскі лідар змаганьня за правы крымскіх татар. Агульная вартасьць узнагароды – мільён эўра.
ав