Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы пратэстуюць вытворцы чорнай парэчкі.

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.07.2015 15:15
Цана на чорную парэчку ўпала 1 эўра да 10 эўрацэнтаў за кіляграм.

/

У Польшчы пратэстуюць вытворцы чорнай парэчкі. Садаводы патрабуюць рэакцыі дзяржавы на надзвычай нізкую закупачную цану ягады. Паводле іх, на працягу чатырох гадоў цана на чорную парэчку ўпала ў 10 разоў: з 4 злотых да 40 грошаў за кіляграм (прыкладна з 1 эўра да 10 эўрацэнтаў). На працягу двух дзён вытворцы парэчак блякавалі аўтатрасу агульнадзяржаўнага значэньня ў цэнтральнай Польшчы. Сёньня яны прыбылі ў Варшаву й патрабавалі сустрэчы з прэм’ер-міністрам Эвай Копач. Аднак іх прыняў усяго толькі дырэктар дэпартамэнту ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі.
Вытворцы парэчак пакуль што спынілі пратэст, аднак не выключаюць яго ўзнаўленьня на будучым тыдні ў форме блякіроўкі дарог.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт