Амэрыканская кампанія не плаціла працаўнікам у Польшчы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
07.07.2015 13:45
Сярод парушэньняў у Amazonie - памылкі ў выплаце заробкаў працаўнікам фірмы.
Амэрыканская кампанія Amazon парушае правы працоўных у фабрыцы ў Белянах Уроцлаўскіх. Пра гэта сьведчаць вынікі кантролю Дзяржаўнай інспэкцыі працы ў двух аддзелах фірмы. Былі правераныя, між іншым, бясьпека й гігіена працы, захоўваньне правіл працаўладкаваньня часовых працаўнікоў.
Сярод парушэньняў – памылкі ў выплаце заробкаў працаўнікам фірмы. Рабочыя не атрымлівалі належныя ім заробкі. Акрамя таго не аплачвалася праца звыш нормы, няправільна вызначалася аплата за бальнічны.
Amazon павінен ліквідаваць высьветленыя парушэньні. Адказныя асобы аштрафаваныя.
У СМІ неаднаразова паяўлялася інфармацыя аб канфлікце працаўнікоў з амэрыканскай фірмай. Пры працаўладкаваньні Amazon абяцаў годныя заробкі й добрыя ўмовы працы. У практыцы, па словах працаўнікоў, гэтыя абяцаньні не выконваліся. Рабочыя скардзіліся на сталы рост абавязкаў і нізкія заробкі.
ав