Logo Polskiego Radia
Print

Бактэрыі ў Балтыцы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.07.2015 12:30
У Мендзыводзі забаронена купаньне ў моры.

У Мендзыводзі (Заходнепаморскае ваяводзтва Польшчы) санстанцыя выкрыла фэкальныя бактэрыі. У панядзелак уведзена забарона купаньня ў Балтыцы.

«Фэкальныя энтэракокі – гэта бактэрыі, якія вельмі доўга знаходзяцца ў вадзе. Яны не зьнішчаюцца нават пры дрэнным надвор’і», – папярэджваюць у санстанцыі.

Прысутнасьць гэтых бактэрый сьведчыць аб тым, што вада заражаная чалавечым калам.

Фэкальныя бактэрыі могуць выклікаць, між іншым, боль жывата, дыярэю, рвоты.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт