Logo Polskiego Radia
Print

Сабака - сябар чалавека

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.07.2015 19:03
“Запрашаем жыхароў Слупска з жывёламі ў гарадзкую раду” - мэр горада Робэрт Бедрань.

PM
PM Ewa Kopacz (L) and Robert Biedroń. Photo: PAP/Radek Pietruszka

“Запрашаем жыхароў Слупска з жывёламі ў гарадзкую раду” – напісаў мэр горада Робэрт Бедрань. Улады гэтага балтыйскага горада заклікаюць гараджан ды гасьцей Слупска не пакідаць сабак, катоў ды іншых жывёл у аўтамабілях у летнюю сьпёку. Для жывёл ва ўправе падрыхтаваная халодная вада.
Робэрт Бедрань зьяўляецца бадай што найбольш вядомым у сьвеце польскім мэрам. У 2011 годзе ён стаў першым адкрытым геям, дэпутатам парлямэнта Польшчы ад сацыял-дэмакратычнай партыі. А восеньню мінулага года жыхары 100-тысячнага Слупска выбралі яго мэрам. Пра гэта паведамлялі сусьветныя СМІ, паколькі выбар гея на пасаду мэра ў каталіцкай Польшчы стаў сэнсацыяй.

вс

на фота: Р.Бедрань з прэм'ер-міністрам Польшчы Э.Копач

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт