Сьвята фольку пачалося ў Кракаве
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
08.07.2015 11:03
Больш за 200 музыкаў з чатырох кантынэнтаў выступяць падчас 50 канцэртаў.
У нядзелю ў Кракаве пачаўся SuperFestiwal EtnoKrakow. Гэта адно з найбуйнейшых сьвятаў этна й фольк музык, якое доўжыцца тыдзень. Больш за 200 музыкаў з чатырох кантынэнтаў выступяць падчас 50 канцэртаў.
Публіка пабачыць выступы артыстаў world music з Эўропы, Паўднёвай Амэрыкі, Чорнай Афрыкі й Азіі. Польшчу прадстаўляюць, між іншым, Kapela ze Wsi Warszawa ў транскантынэнтальнай фузіі з Mercedes Peon (Гішпанія), піяніст Пётр "Pianohooligan" Ажэхоўскі, гурт Kwadrofonik & Adam Strug, Lautari і Kapela Maliszów.
На фэстывалі выступяць таксама пераможцы Фольк фэстывалю Польскага радыё “Новая традыцыя” 2015 - Banda Nella Nebia і Bum Bum Orkestar.
Канцэрты будуць адбывацца ў трох тэматычных частках: пошукі вакол цэнтральна-эўрапейскіх музычных традыцый, акустычных праектаў і праектаў сцэны global-beat.
У праграме, акрамя канцэртаў, апынуліся танцавальныя сустрэчы, адукацыйныя варштаты й кірмаш інструмэнтаў.
ав