Logo Polskiego Radia
Print

Беларус будзе трэніраваць польскіх баскетбалістак

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.07.2015 13:05
Анатоль Буяльскі будзе трэнэрам бронзавага чэмпіёна польшчы па баскетболу сярод жанчын.

Анатоль Буяльскі ў новым сэзоне будзе сумяшчаць працу з баскетбалісткамі зборнай Беларусі й польскага клюба "Энэргія" з Торуня.

У апошні час Анатоль Буяльскі ўзначальваў менскі "Гарызонт", зь якім у мінулым сэзоне стаў уладальнікам бронзавых мэдалёў нацыянальнага першынства, а цяпер вырашыў паспрабаваць сябе ў новых умовах.

У мінулым сэзоне "Энэргія" заваявала бронзу чэмпіянату Польшчы. Кіраўніцтва польскага клюба ня супраць таго, каб 55-гадовы беларускі спэцыяліст працягваў заставацца на чале зборнай Беларусі, якая нядаўна пад яго кіраўніцтвам заняла 4-е месца на чэмпіянаце Эўропы й атрымала права пазмагацца за пуцёўку на Алімпіяду-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт