Logo Polskiego Radia
Print

Агульнапольскі зьлёт донараў крыві праходзіць у Варшаве

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.07.2015 16:08
Падчас зьлёту кожны жадаючы, ня толькі донар, можа здаць кроў.
 pixabay

На Нацыянальным стадыёне ў Варшаве праходзіць Агульнапольскі зьлёт донараў крыві. Польскія донары прыбылі ў сталіцу, каб паразмаўляць на тэму праблем донарства ды пазнаёміцца з калегамі зь іншых куткоў краіны. Канешне, падчас зьлёту кожны жадаючы, ня толькі донар, можа здаць кроў: каля стадыёна прапаркаваныя спэцыяльныя мэдычныя аўтобусы.
14 чэрвеня штогод адзначаецца Сусьветны дзень донара крыві. У гэты дзень у 1868 годзе нарадзіўся Карл Ляндштайнэр – аўстрыйскі лекар, імуноляг, які ў 1930 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію за адкрыцьцё ў 1901 годзе групаў крыві.
У мінулым годзе ў Польшчы кроў здалі амаль 600 тыс. чалавек. Мэдыкі бралі кроў 1,2 млн. разоў, а таксама пералілі патрабуючым 1,7 млн. разоў. Спэцыялісты з польскага Нацыянальнага цэнтра крыві зьвяртаюць увагу на тое, што асабліва кроў запатрабаваная ў летні пэрыяд, калі людзі накіроўваюцца ў водпускі й, у сувязі з гэтым, часьцей здараюцца нешчасьлівыя выпадкі й дарожна-транспартныя здарэньні.
У Польшчы дзейнічае прынцып ганаровага донарства, які заключаецца ў тым, што кроў здаецца ў добраахвотным парадку й бясплатна. Донарам можа стаць здаровы чалавек ва ўзросьце ад 18 да 65 гадоў. Аднаразова можна здаць 450 мл крыві.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт