Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ў Польшчы – Дзень таты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.06.2015 14:00
У Катавіцах супраць дыскрымінацыі ў судах пратэставалі бацькі.
spotkaniaprzykawie.plspotkaniaprzykawie.pl

З гэтай нагоды вуліцамі Катовіц прайшла дэманстрацыя пад лёзунгам “Стоп дыскрымінацыі бацькаў сямейнымі судамі”.

Ня кожны тата мае сёньня магчымасьць сьвяткаваць са сваімі дзецьмі – кажа Пшэмыслаў Пятроўскі, старшыня Сылескага таварыства абароны правоў бацькі ў Катавіцах.

П. Пятроўскі: Гэта дэманстрацыя, якая павінна зьвярнуць увагу грамадзкай думкі на праблему няроўнага стаўленьня да мужчын і жанчын і правоў дзяцей у сямейных судах. На такія пратэсты прыходзяць бацькі, якія маюць альбо абмежаваныя кантакты з уласнымі дзецьмі, а ў выніку абмежаваныя правы да выхаваньня, ці тыя, хто гадамі ня бачыць сваіх дзяцей. І гэта ў абліччы закона. Мы хочам гэта памяняць.

Дзень таты сьвяткуецца ў многіх краінах, але ў розны час. У Польшчы гэты дзень адзначаецца 23 чэрвеня ўжо роўна 50 гадоў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт