Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ня плацяць тэлефонных рахункаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.06.2015 14:56
Іх даўгі па неаплаце павялічыліся на 91 млн злотых.
www.kleinezeitung.at

Цягам апошняга году даўгі палякаў у дачыненьні да тэлекамунікацыйных кампаній, зафіксаваныя ў Нацыянальным рэестры запазычанасьці, вырасьлі на 91 млн злотых.

Між тым, у дасьледаваньні, праведзеным цэнтрам апытаньня „TNS Polska” рэспандэнты пераконваюць, што яны плацяць рахункі добрасумленна.

Паводле вынікаў апытаньня, з аплатай рахункаў, у тым ліку за тэлефон, спазьняецца толькі 10% апытаных. У сваю чаргу ніхто не прызнаўся ў тым, што ў цэлым ня плаціць рахункаў.

„Калі параўнаць гэтыя заявы з агульнай сумай даўгоў за неаплату тэлефонных рахункаў, то цяжка паверыць, што гэта праўда”, - кажа прэс-сакратар Нацыянальнага рэестру запазычанасьці Анджэй Кулік.

Самыя вялікія праблемы з аплатай рахункаў маюць людзі ва ўзросьце ад 26 да 35 гадоў. Але праблемы з неаплатай таксама бачныя ў групе старэйшых асобаў, то бок пасьля 65 гадоў жыцьця.

Рахункаў, перш за ўсё, не аплочваюць мужчыны й асобы з невялікіх гарадкоў (менш чым 5 тысяч жыхароў).

Паводле віцэ-старшыні „BIG InfoMonitor” Марыюша Гільдэбранда, праблемы з пратэрмінаванамі рахункамі хутчэй за ўсё датычаць больш чым адной сфэры жыцьця.

„У асноўным праблема зводзіцца да таго, што мы глядзім на даходы, а не на нашыя пастаянныя выдаткі. Арэнда, рахункі за газ, электраэнергію, ваду - калі мы падсумуем усё гэта, то будзем ведаць, колькі застаецца на іншыя выдаткі, напрыклад, аўтамабіль ці новую тэхніку”, - тлумачыць Анджэй Кулік.

Экспэрты таксама зьвяртаюць ўвагу на адсутнасьць дастатковай фінансавай сьвядомасьці ці адукацыі палякаў.

Паводле іх, палякі часта не чытаюць дамоваў, якія заключаюць і таму ня ведаюць абавязацельстваў і наступстваў, якія зь іх вынікаюць.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт