Пасьля нядзелі стануць вядомыя прозьвішчы новых міністраў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        11.06.2015 14:07
                    
                                 
                
                
                    Эва Копач сказала журналістам, што прозьвішчы кандыдатаў яна “трымае ў галаве”.
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         Пасьля нядзелі стануць вядомыя прозьвішчы новых міністраў і кандыдата на пасаду cтаршыні Сэйма. Пра гэта паведаміла прэм’ер-міністар Польшчы Эва Копач. Кіраўнік Кабінэту міністраў сказала журналістам, што прозьвішчы кандыдатаў яна “трымае ў галаве”. Копач таксама абвергнула чуткі пра тое, што пасаду старшыні Сэйму замест Радаслава Сікорскага зойме кіраўнік МЗС Гжэгаж Схэтына.
Нагадаем, у Польшчы ад важных пасадаў адмовіліся палітыкі. Ад сваёй функцыі адмовіўся старшыня Сэйму Польшчы Радаслаў Сікорскі. Акрамя таго, у адстаўку падаў міністар аховы здароўя Барташ Арлуковіч, міністар дзяржаўнай маёмасьці Ўладзімеж Карпіньскі, міністар спорту Анджэй Бернат, кіраўнік групы дарадчыкаў прэм’ер-міністра Яцэк Растоўскі, каардынатар спэцслужбаў Яцэк Ціхоцкі. У адстаўку падалі таксама некалькі віцэ-міністраў розных ведамстваў. 
Адстаўкі зьвязаныя з афёрай, якая пачалася на днях: у інтэрнэце зьявіліся дакумэнты сьледзтва, якое вядзе пракуратура наконт падслухоўваньня высокапастаўленых польскіх чыноўнікаў у рэстаранах Варшавы. Палітыкі польскай кіруючай кааліцыі не выключаюць таго, што парлямэнт ініцыюе працэс адстаўкі генэральнага пракурора Анджэя Сэрэмэта, якога лічаць вінаватым ва ўцечцы інфармацыі з пракуратуры.
вс