Канец сланцавага газу ў Польшчы?
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        08.06.2015 14:00
                    
                                 
                
                
                    Найбуйнейшы амэрыканскі гулец адмаўляецца ад пошукаў радовішч.
                
                
                    
                        
fot. Wikipedia/CC/Meredithw
                     
                
                
                
               
                
                         Амэрыканскі канцэрн ConocoPhilips адмаўляецца ад далейшых пошукаў нафты й газу ў Польшчы. Амэрыканцы не знайшлі радовішчаў, эксплюатацыя якіх аплочвалася б. Да гэтага часу канцэрн заінвэставаў у пошукавыя працы ў Польшчы 220 млн даляраў.
Амэрыканцы спыняюць пошук у рамках трох польскіх канцэсій, разьмешчаных у Паморскім ваяводзтве.
Гэтыя месцы належалі да найбольш пэрспэктыўных канцэсій у цэлай краіне, калі казаць пра пошук нафты й сланцавага газу. Усе яны разьмяшчаліся на тэрыторыі Паморскага ваяводзтва ў ваколіцах Лэмбарка, Карві й Дамніцы.
Некалькі месяцаў таму пошукі сланцавага газу ў Польшчы спынілі іншыя канцэрны – Chevron і Total.
Rzeczpospolita/ав