Logo Polskiego Radia
Print

Бізнэс-мадэль: віртуальныя мабільныя апэратары

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.06.2015 08:11
Гэта кампаніі, якія ня маюць сваёй інфраструктуры й частот і іх арандуюць у “клясычных” апэратараў.

„Rzeczpospolita” паведамляе, што ў Польшчы ўсё большай папулярнасьцю карыстаюцца гэта званыя віртуальныя мабільныя апэратары. Гэта кампаніі, якія ня маюць сваёй тэхнічнай інфраструктуры й частот і іх арандуюць у “клясычных” апэратараў. Дарэчы, невядома, колькі агулам у іх ёсьць кліентаў. Ацэньваецца, што некалькі сот тысяч. І колькасьць віртуальных апэратараў у Польшчы павялічваецца, нягледзячы на тое, што ані адная фірма пакуль не зрабіла вялікіх грошай на гэтай бізнэс-мадэлі, а некаторыя нават страцілі мільёны. Журналістка газэты паведамляе, што ўсё больш кліентаў купляе мабільныя тэлефоны ў звычайных крамах, не ў апэратара. Гэта важна для віртуальнага апэратара, бо мала які прапануе ў пакеце тэлефон. Пры гэтым яны хочуць прыцягнуць маладых кліентаў і прапануюць танны інтэрнэт. І гэтая мадэль спрацоўвае. Напрыклад, адзін з такіх апэратараў прапануе безьлімітны інтэрнэт і размовы ўсяго за 29 злотых (у пераліку гэта ўсяго каля 7 эўра). Як на польскія ўмовы гэта вельмі нізкая цана, паведамляе „Rzeczpospolita”.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт