Logo Polskiego Radia
Print

Палякі выязджаюць на працу за мяжу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.05.2015 15:28
Аднак прычыны іх эміграцыі мяняюцца.
polscott24.com

Кожны пяты паляк бярэ пад увагу магчымасьць эміграцыі. 75% асобаў, якія маюць такія пляны, гэта людзі, маладзейшыя за 35 гадоў. Пра гэта сьведчыць апошняя справаздача „Work Service” пад загалоўкам „Міграцыя палякаў на працу”.

Палякі думаюць аб выездзе з краіны, нягледзячы на тое, што ў Польшчы паяўляецца ўсё больш новых вакантных месцаў, кажа Анджэй Кубісяк з „Work Service”.

Анджэй Кубісяк: 20% палякаў, якія ў канчатковым разьліку гатовыя выехаць за мяжу – гэта пастаянная доля. Тым часам назіраецца рост колькасьці палякаў, якія ўжо рашыліся выехаць. Іх доля вырасла з 5% да 6,4% у гадавым вылічэньні. Гэта сьведчыць пра тое, што найбольш вырасла лічба грамадзянаў, якія прынялі рашэньне пра выезд - рост на 250 тысячаў у параўнаньні зь мінулым годам.

Сярод асобаў, гатовых пакінуць краіну, усё большую групу складаюць людзі з базавай і прафэсійнай адукацыяй.

Аднак, паводле Анджэя Кубісяка, прычынай эміграцыі палякаў зьяўляецца ўжо ня толькі жаданьне атрымліваць большую заработную плату.

Анджэй Кубісяк: У нашым дасьледаваньні, як прычына выезду на 2-3 месцы пачынае паяўляцца, напрыклад, вышэйшая якасьць працаўладкаваньня. Палякі шукаюць лепшых магчымасьцяў самарэалізацыі, прафэсійнай кар’еры, павышэньня ў пасадзе. Часта палякі паясьняюць таксама, што яны хочуць падарожнічаць і наведваць іншыя краіны.

Самую вялікую групу палякаў, якія заяўляюць аб намеры эміграваць, складаюць навучэнцы. Гэта каля 31% сярод асобаў, якія бягуць пад увагу магчымасьць выезду за мяжу цягам бліжэйшага году.

Найбольш прываблівымі накірункамі эміграцыі для палякаў надалей зьяўляюцца краіны Эўразьвязу, у асноўным Нямеччына, Вялікабрытанія й Нідэрлянды.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт