Logo Polskiego Radia
Print

500 млн новых саджанцаў у польскіх лясах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.04.2015 16:40
Польшча - эўрапейскі лідар па паверхні лясоў.
Greenpeace-Aktivisten wollen, dass in Białowieza weniger Bäume abgeholzt werden. Sie fordern auch ein absolutes Abholzungsverbot von März bis Ende Oktober.Greenpeace-Aktivisten wollen, dass in Białowieza weniger Bäume abgeholzt werden. Sie fordern auch ein absolutes Abholzungsverbot von März bis Ende Oktober.greenbelarus.info

500 мільёнаў саджанцаў розных відаў дрэў будзе пасаджана ў гэтым годзе ў польскіх лясах. Новыя букі, дубы й сосны вырастуць у месцах, якія пацярпелі ад стыхійных бедзтваў, на пустых плошчах і сельскагаспадарчых угодзьдзях.

„Каб з пасаджаных саджанцаў вырасьлі сталыя букі й дубы давядзецца пачакаць каля 150 гадоў”, - нагадвае лясьнік Рышард Сяркевіч-Хашоўскі.

Польшча зьяўляецца адным зь лідараў у Эўропе, калі гаворка ідзе пра паверхню лясоў. Яны займаюць больш за 29 адсоткаў тэрыторыі краіны, то бок 9 мільёнаў га.

Сёньня мы сьвяткуем Дзень Зямлі - найбуйнейшае экалягічнае сьвята, устаноўленае ў 1970 годзе. У Польшчы яго сьвяткуюць з 1990 году. Мэта сьвята – прасоўваньне экалягічна стылю жыцьця й стварэньне сумеснай ідэі адказнасьці за нашу плянэту.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт