Польскі планерыст хоча пераляцець праз Атлянтыку (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.04.2015 14:39
За ім ужо пералёт на планёры над Гімалаямі.
foto: wikipedia
Вядомы польскі планерыст Сэбаст’ян Кава плянуе пабіць чарговы рэкорд. За ім ужо пералёт на планёры над Гімалаямі, цяпер жа паляк спрабуе пераляцець праз Атлянтычны акіян. Ужа пачалася падрыхтоўка да ўстанаўленьня рэкорду, у прыватнасьці, зь вялікай дакладнасьцю аналізуюцца мэтэаралягічныя мапы над акіянам, а таксама праходзіць працэс атрыманьня дазволаў на пералёт.
Сэбаст’ян Кава быў першым пілётам, які на планёры праляцеў над Гімалаямі. Ён – шматразовы чэмпіён сьвету ў планёрным спорце. За спартыўныя дасягненьні прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ў мінулым годзе ўзнагародзіў Каву Крыжом кавалера Ордэну Адраджэньня Польшчы.
вс