Алкагольная блякада ў аўтамабілі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
03.04.2015 13:49
У Польшчы уводзяць больш жорсткія пакараньні за кіраваньне ў нецьвярозым стане.
Папраўкі ў закон, якія павінны спрыяць барацьбе зь нецьвярозымі кіроўцамі, падпісаў у чацьвер прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі. Новы закон зробіць больш жорсткім пакараньне за кіраваньне ў нецьвярозым выглядзе і дазволіць ўсталёўваць у аўтамабілях людзей, асуджаных за кіраваньне ў п'яным выглядзе, "алкагольную блякаду".
Новаўвядзеньні прадугледжваюць, акрамя штрафу і пазбаўленьня правоў кіроўцы, спагнаньне грашовых выплат пацярпелым. У выпадку рэцыдыву суд можа пажыцьцёва пазбавіць кіроўцу правоў. Мінімальны тэрмін забароны на кіраваньне транспартным сродкам для «рэцыдывістаў» складзе 3 гады.
Акрамя таго, папраўкі прадугледжваюць магчымасьць усталяваньня ў аўтамабілях асоб, асуджаных за кіраваньне ў нецьвярозым стане, алкагольных блякад — гэта прылада, якая аналізуе дыханьне кіроўцы і блякуе машыну, калі алкаголь ў выдыханым паветры перавысіць дапушчальны ўзровень.
эб