Logo Polskiego Radia
Print

Схэтына: Саміт УП стане праверкай эфэктыўнасьці ЭЗ

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 17.03.2015 08:56
"Пытаньне аб адмене віз для Ўкраіны й Грузіі на саміце Ўсходняга партнэрства стане праверкай эфэктыўнасьці ЭЗ".
PAP/EPA / NICOLAS BOUVYPAP/EPA / NICOLAS BOUVY

Схэтына: Саміт УП стане праверкай эфэктыўнасьці ЭЗ
Кіраўнік польскай дыпляматыі лічыць, што пытаньне аб адмене віз для Ўкраіны й Грузіі на саміце Ўсходняга партнэрства стане праверкай эфэктыўнасьці ЭЗ.
Кіраўнік польскай дыпляматыі Гжэгаж Схэтына заявіў, што саміт Усходняга партнэрства, заплянаваны на травень, стане сур'ёзнай праверкай для ЭЗ. Польскі міністар перакананы, што ўсходнеэўрапейскім суседзям неабходна зрабіць "сур'ёзныя прапановы", асабліва па візавым пытаньні.
Падрыхтоўка да саміту Ўсходняга партнэрства была адной з тэм сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЭЗ, якая прайшла 16 сакавіка.
Украіна й Грузія разьлічваюць, што на травеньскім саміце будзе прынятае рашэньне адносна бязьвізавага рэжыму для грамадзян гэтых краін. Аднак у ЭЗ няма адзінства ў падыходзе. На думку Гжэгажа Схэтыны, адмена віз для Грузіі ды Ўкраіны будзе мець сымбалічнае значэньне. Калі ніа ўдасца прыняць станоўчага рашэньня па гэтым пытаньні падчас саміту, неабходна, як заявіў польскі міністар, даць гэтым краінам "дарожную мапу", якая апісвае спосабы дасягненьня мэты.
"Гэта будзе праверка эфэктыўнасьці ЭЗ і таго, што Эўропа ў стане прапанаваць. На працягу двух бліжэйшых месяцаў мы будзем сьведкамі расейскай прапаганды. Калі мы хочам быць гатовыя і хочам паказаць, як выглядае прапанова Эўропы, то яна павінна быць сур'ёзнай, добра прапрацаванай - і ў пляне дат, і ў пляне наступных крокаў ", - падкрэсьліў Схэтына.
эб

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт