Схэтына спакойна рэагуе на расейскія карыкатуры
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
09.02.2015 13:07
"Мы маем права голасу па ўсходніх пытаньняў, а расейцам гэта перашкаджае".
РАР
“Расейцам перашкаджае, што Польшча мае права голасу па пытаньнях сытуацыі ва Ўсходняй Эўропе”, - так польскі міністар замежных справаў Гжэгаж Схэтына камэнтуе рэпартаж на ягоную тэму, які паявіўся ў расейскім тэлебачаньні. У сюжэце была паказана карыкатура міністра.
Паводле словаў Схэтыны, расейская праграма яго не ўзрушвае.
Г. Схэтына: Гэта для мяне не праблема. Я бачыў тыя карыкатуры, бачыў сюжэт. Шкада толькі, што расейскія журналісты не паважаюць свабоды польскіх СМІ. Але гэта азначае, што наша палітыка эфэктыўна ўплывае на палітыку Эўропы. Мы маем права голасу па ўсходніх пытаньняў, а расейцам гэта перашкаджае.
Шмат галасоў крытыкі прагучала ў Расеі пасьля словаў Схэтыны пра намер зладзіць сьвяткаваньне гадавіны заканчэньня Другой сусьветнай вайны ў Гданьску, а таксама пра тое, што ўкраінцы вызвалялі канцлягер у Асьвенцыме.
ПР/нг