Брытанская акадэмія ўзнагародзіла "Іду"
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        09.02.2015 09:10
                    
                                 
                
                
                    Польскі фільм стаў найлепшай кінакарцінай на замежнай мове паводле Брытанскай акадэміі кіно і телебачаньня.
                
                
                    
                        
isf.plisf.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Узнагароду за найлепшы фільм на замежнай мове Брытанскай акадэміі кіно і тэлебачаньня (BAFTA) атрымаў фільм польскага рэжысэра Паўла Паўлікоўскага “Іда”. Польскі фільм быў сярод фаварытаў, але канкурэнцыя была моцная, перш за ўсё “Іда” змагалася ў гэтай катэгорыі з расейскай кінакарцінай “Левіафан”.
Для Паўла Паўлікоўскага гэта ўжо трэцяя ўзнагарода акадэміі BAFTA, пра што ён нагадаў падчас цырымоніі ўручэньня ўзнагародаў.
П. Паўлікоўскі: Я атрымаў прэмію за найлепшы дэбют, пазьней за найлепшы брытанскі фільм, а цяпер за найлепшы замежны. Давайце пакінем фармальнасьці і дайце мне адразу ўзнагароду за глябальныя дасягненьні жыцьця.
Брытанская акадэмія такім чынам кампэнсавала Паўлікоўскаму тое, што падчас змаганьня за ўзнагароду “Залаты глёбус” ён праіграў з расейскім фільмам “Левіафан” Андрэя Зьвягінцава.
ПР/нг