Польшча пазнаёміла ЭЗ з плянам рэструктурызацыі шахтаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        27.01.2015 16:05
                    
                                 
                
                
                    Эўракамісія ацэніць, ці яны адпавядаюць патрабаваньням ЭЗ.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          Польшча пазнаёміла Эўрапейскую камісію з праграмай рэструктурызацыі горназдабыўной прамысловасьці ў краіне. З гэтай мэтай сёньня ў Брусэль накіраваўся ўпаўнаважаны польскага ўраду па рэструктурызацыі польскіх шахтаў Войцех Кавальчык. Ён сустрэўся зь Гертам Янам Копманам - намесьнікам Генэральнага дырэктара па справах канкурэнтназдольнасьці, які адказвае за дзяржаўную дапамогу ў ЭЗ.
Эўракамісія павінна ацаніць, ці падтрымка, якую дзеля выратаваньня польскай горназдабыўной прамысловасьці хоча выдзяліць польскі ўрад, адпавядае патрабаваньням ЭЗ.
Віцэ-міністар Кавальчык заявіў, што сёньняшнія перамовы з прадстаўнікамі камісіі былі “вельмі канструктыўнымі”, і гэта, паводле яго, станоўчы прагноз.
Тым ня менш прадстаўнік Міністэрства эканомікі не хацеў казаць пра дэталі. Ён дадаў, што наступная сустрэча па гэтай справе можа адбыцца цягам бліжэйшых тыдняў.
аз