Logo Polskiego Radia
Print

Памерла найстарэйшая полька

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.01.2015 15:22
Луцыі Сабалеўскай у траўні споўнілася б 114 гадоў.

У сераду ў Шчэціне памерла найстарэйшая полька. Люцыя Сабалеўская – чацьвёрты па ліку доўгажыхар у польскай гісторыі.

Сабалеўская нарадзілася ў 1901 годзе на тэрыторыі сёньншняй Беларусі. Падчас апошняга Дня народзінаў яна распавядала, што памятае цара й дзьве сусьветныя вайны.

Штогод на свой Дзень нараджэньня жанчына атрымлівала букет ад прэзыдэнта.
У Польшчы сёньня жыве больш за 4 тысячы доўгажыхароў, якім больш за 100 гадоў. Рэкардзісткай была Апаліна Лісоўская. Яна памерла летась ва ўзросьце 114 гадоў і 11 дзён. Найстарэйшаму паляку на дадзены момант 109 гадоў.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт