Сусьветны банк: Палякі павінны эканоміць
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
02.01.2015 19:45
Экспэрты папярэджваюць, што пэнсіі жыхароў Польшчы могуць зьнізіцца ўдвая.
Палякі павінны больш эканоміць, адсотак іх зьберажэньняў занадта нізкі - папярэджвае Сусьветны банк. Эканоміць варта ня толькі па тое, каб забясьпечыць сабе годную пэнсію, але таксама для падтрымкі тэмпу росту польскай эканомікі.
Адмыслоўцы ўжо даўно б'юць трывогу: паводле прагнозаў, пэнсіі сёньняшніх 40-гадовых жыхароў Польшчы будуць удвая ніжэйшыя, чым у іх бацькоў. Экспэрты Сусьветнага банку падлічылі, што сярэднестатыстычны паляк павінен адкладваць 10% ад свайго заробку. Толькі ў такім выпадку ён зможа атрымліваць пэнсію роўную цяперашнім пэнсійных выплатам.
Нізкі ўзровень зьберажэньняў ня толькі адаб'ецца на будучай пэнсіі палякаў, але і зьяўляецца пагрозай для эканомікі Польшчы ў цэлым. Нельга забываць, што на працягу апошніх 25 гадоў польская эканоміка разьвівалася вельмі інтэнсіўна. У дадзены момант праблемай зьяўляецца падтрымка дасягнутага хуткага тэмпу разьвіцьця. Для гэтага Польшча павінна рэфармаваць сваю эканамічную мадэль, якая будзе абапірацца ў большай ступені на зьберажэньнях, а не спажываньні, як гэта было раней, падкрэсьліваюць экспэрты.
эб