Польшча пашырае супрацу з Паўднёвай Карэяй 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        27.12.2014 15:12
                    
                                 
                
                
                    У Сэуле адбылося падпісаньне адпаведнага дакумэнту па гэтым пытаньні.
                
                
                
                
               
                
                         
  Паўднёвая Карэя - гэта другі па велічыні эканамічны партнэр Польшчы ў Азіі. Гэта таксама найбуйнейшы азіяцкі інвэстар у Польшчы.
Таму палякі актывізуюць супрацоўніцтва з гэтай краінай. З гэтай мэтай надоечы ў сталіцы Паўднёвай Карэі Сэуле адбылося падпісаньне адпаведнага дакуманту па гэтым пытаньні.
У мінулым годзе прэзыдэнты Польшчы й Паўднёвай Карэі прынялі дэклярацыю аб стратэгічным партнэрстве абедзьвюх краінаў.
Цяпер польскі амбасадар у Сэуле Кшыштаф Майка й намесьнік міністра замежных спраў Паўднёвай Карэі Лі Гюн Су падпісалі плян дзеяньняў па супрацоўніцтве паміж дзьвюма краінамі, - паведаміла Яанна Васеўска, кіраўнічка палітычнага й эканамічнага аддзелу Амбасады Польшчы ў Сэуле.
Яанна Васеўска: Польшча й Паўднёвая Карэя дамовіліся наконт правядзеньня эканамічных кансультацый, а таксама супрацы на палітычным узроўні, у галіне навукі, культуры й тэхналёгій.
У гэтым годзе ў Пусане прадстаўнікі Польшчы й Паўднёвай Карэі падпісалі дакумэнта аб супрацоўніцтве ў галіне сучасных інфармацыйных і камунікацыйных тэхналёгій.
Польскі бок спадзяецца, што Паўднёвая Карэя яшчэ больш заангажуецца ў польскія праекты галіны сучасных тэхналёгій.
аз