Кніжкі для беларускіх палякаў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
16.12.2014 15:37
Некаторыя дзеці ходзяць у нядзельныя польскія школы, вывучаюць польскую мову, гісторыю, геаграфію.
Аддзел арганізацыі Вспульнота Польска ў Седльцах выслаў у Беларусь сьвяточныя пасылкі. Іх атрымаюць мясцовыя палякі.
Акцыя “Дзеці – дзецям” ладзіцца ўжо васямнаццаць гадоў, у ёй удзельнічае моладзь. У школах зьбіраюць прадукты харчаваньня, бытавыя тавары, усё, што дзеці могуць прынесьці і падзяліцца зь беларускімі дзецьмі. Але асабліва многія палякі ў Беларусі чакаюць кніжкі, - адзначае кіраўнік сядлецкага аддзелу Вспульноты Польскай Ежы Мышкоўскі.
Е. Мышкоўскі: Дзеці, моладзь, а таксама пажылыя людзі зацікаўлены кніжкамі. Ксяндзы, якія працуюць у Беларусі, часта нам гавораць, што людзі прыходзяць да іх і просяць польскія кнігі. Некаторыя дзеці ходзяць у нядзельныя польскія школы, вывучаюць польскую мову, гісторыю, геаграфію.
Кожны год у рамках акцыі ўдаецца падрыхтаваць каля двух тысяч пасылак.
ПР/нг